Пэлосі згодна садзейнічаць слуханням па Беларусі ў Кангрэсе ЗША
На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі абмеркавалі неабходнасць устойлівай пазіцыі ў падтрымку Беларусі, падтрымку для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў, у прыватнасці «Радыё Свабода», якое фінансуецца Кангрэсам ЗША.
-

Фота: Офіс Ціханоўскай
Як паведамляе Офіс Ціханоўскай, Пэлосі прыняла запрашэнне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзенню слуханняў у Кангрэсе ЗША па ролі Лукашэнкі ў вайне і падтрымцы намаганняў беларусаў па абароне незалежнасці і пераходу да дэмакратыі.
Ціханоўская і Пэлосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі, якую праводзяць Расея і рэжым Лукашэнкі. «Мы не дапусцім паглынання Беларусі Расеяй, якое зараз адбываецца. Мы не павінны пакідаць пытанне Беларусі на пасля. Сёння беларусам патрэбная вашая падтрымка, каб захаваць нашую дзяржаўнасць», – сказала Ціханоўская.
Array