Першае пасяджэнне Кантактнай групы Рады Еўропы з беларускімі дэмсіламі
“Калі не хочам прачнуцца ў свеце, дзе правілы дыктуюць тыраны, мы павінны спыніць іх”, – заявіла Святлана Ціханоўская ў Стасбургу. У сваім выступе ў Францыі беларуская лідарка казала пра небяспеку рэжыму Лукашэнкі і заклікала еўрапейскую дэмакратычную супольнасць рэагаваць на супрацьпраўныя дзеянні непрызнанай ў дэмакратычным свеце ўлады Беларусі.
-

Скрыншот з відэа twitter.com/Tsihanouskaya
Кантактная група, створаная Радай Еўропы сумесна з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю праводзіць сваё першае пасяджэнне 7 лістапада ў Страсбургу ў Палацы Еўропы. Выступ Святланы Ціханоўскай, а таксама генеральнага сакратара Рады Еўропы Марыі Пейчынавіч-Бурыч, адкрыў пасяджэнне. Кантактная група будзе “займацца распрацоўкай, арганізацыяй і кантролем праграм і праектаў на карысць народа Беларусі”.
Як адзначаюць у Офісе Ціханоўскай, галоўная стратэгічная мэта – уступленне Беларусі ў Раду Еўропы ў якасці паўнапраўнага чальца.
Array