Полк Каліноўскага фармуе механізаванае падраздзяленне



Полк Каліноўскага паведаміў аб фармаванні механізаванага падраздзялення. У сувязі з гэтым аб’яўлена аб наборы танкістаў і механікаў. Асобам, якія валодаюць дадзенай кваліфікацыяй, прапануюць дасылаць заяўку ў чат-бот з паметкай #танкіст.

Полк Кастуся Каліноўскага – гэта добраахвотнае фармаванне, раней батальён, якое паўстала ў лютым 2022 года з мэтай абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ва ўмовах расейскага ўварвання. У сакавіку мінулага года фармаванне ўвайшло ў склад Узброеных сіл Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Array