Польшча адмовіла міністру замежных спраў РФ Сяргею Лаўрову ва ўдзеле ў саміце АБСЕ



“Мы не чакаем візіту міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова на саміт АБСЕ ў пачатку снежня ў Лодзі. Пазіцыя польскага МЗС была перададзена расейскаму боку ў дыпламатычнай ноце”, – паведаміў прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна.

Раней у пятніцу агенцтва AFP паведаміла, што Польшча, якая з’яўляецца арганізатарам запланаванай на пачатак снежня сустрэчы міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), адмовіла кіраўніку расейскай дыпламатыі Сяргею Лаўрову ва ўездзе ў краіну, паколькі ён знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу пасля нападу Расеі на Украіну.

Array