Польшча афіцыйна перайменавала Калінінград
Польшча афіцыйна перайменавала Калінінград.

У афіцыйных дакументах расейскі горад будуць называць Крулевец. Рашэнне, якое фармальна мае рэкамендацыйны характар, вынесла Камісія стандартызацыі геаграфічных найменняў за межамі Польшчы, паведамляе Rmf24.
У сувязі з гэтым Калінінградская вобласць у польскай мове перайменавана ў Крулявецкую. Сваё рашэнне камісія патлумачыла тым, што Крулевец — традыцыйная назва Калінінграда ў Польшчы, а яго «цяперашняя расейская назва — штучная, не звязаная ні з самім горадам, ні з рэгіёнам».
Там таксама заявілі, што савецкі дзеяч Міхаіл Калінін, у гонар якога названы горад, – „злачынца, адказны, сярод іншага, за масавыя забойствы палякаў у Катыні”, а яго згадкі носяць у Польшчы „негатыўны характар”.
Беларускае Радыё Рацыя