Польшча купіць у ЗША 116 ужываных танкаў Abrams



Польшча закупіць 116 ужываных амерыканскіх танкаў Abrams. Пра гэта паведамляе польскае радыё са спасылкай на віцэ-прэм’ера і міністра абароны Марыюша Блашчака. Паводле яго слоў, адпаведны кантракт ужо ўзгоднены з ЗША.

Ужываныя танкі закупляюцца дадаткова да 250 новых Abrams апошняй мадыфікацыі, кантракт на якія быў падпісаны раней.

Ужываная тэхніка заклікана заменіць польскаму войску савецкія танкі Т-72, ​​якія былі перададзеныя Украіне. Раней паведамлялася, што Польшча перадала суседняй краіне больш за 240 танкаў Т-72. Пры гэтым у прэсе з’яўлялася інфармацыя, што замест іх Нямеччына павінная была даць свае Leopard, але гэтага не адбылося.

Array