Польшча пашырыць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў пасля прысуду Пачобуту



Польшча пашырыць санкцыі супраць беларускіх функцыянераў, адказных за пераслед польскай меншасці ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны Марыюша Каміньскага.

„У сувязі з пастановай Сейма Рэспублікі Польшча наконт Анджэя Пачобута я даручыў сваім службам падрыхтаваць заявы аб уключэнні ў санкцыйны спіс дадатковых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і адказных за рэпрэсіі супраць палякаў Беларусі”, — гаворыцца ў заяве.

Таксама ў той жа заяве гаворыцца, што Каміньскі распарадзіўся з 10 лютага гэтага года а 12:00 прыпыніць рух праз пункт пропуску „Баброўнікі” на мяжы з Беларуссю.

Нагадаем, учора ў Гародні журналіст і актывіст саюза палякаў Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Array