Польшча ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі



Улады Польшчы ўводзяць новыя санкцыі супраць лукашэнкаўскіх чыноўнікаў у адказ на прысуд журналісту Анджэю Пачобуту. Так гучаць афіцыйная заява. Пра гэта казаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

Сярод іншага, плануюць падрыхтаваць заяўкі на ўключэнне ў санкцыйны спіс чарговых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі.

Што яшчэ можа зрабіць у гэтай справе польская дзяржава, кажа дырэктарка тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўская, якая прыгадвае размовы пра гандаль вязнямі:

Польская дзяржава робіць вельмі шмат, але мае не шмат сродкаў, якія можа ўжыць. Анджэй Пачобут не з’яўляецца адзіным вязнем у Беларусі, або нават адным з некалькіх, а адным з 1500 вязняў. У Лукашэнкі была думка пагандляваць Анджэем Пачобутам, але праблема ў тым, што патрабаванні беларускага боку невыканальныя. Бо гэта перадусім патрабаванне адмены санкцый, але ніхто не адменіць зараз санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Сапраўды не варта спадзявацца на беларускую сістэму правасуддзя. Пытанне палітвязняў выключна палітычнае і залежыць ад дыпламатычных таемных дамоўленасцяў, дадае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. Паводле якога Анджэй Пачобут стаў закладнікам сітуацыі:

– Сітуацыя з ім хутчэй за ўсё можа быць вырашана магчыма падчас кулуарных перамоў паміж Польшчай і Беларуссю. Я не спадзяюся на беларускія законы, я не спадзяюся на ціск грамадства. Магу казаць, што хутчэй за ўсё лёс Анджэя можа залежыць ад таго, як будуць развівацца адносіны Беларусі з Польшчай.

8-га лютага Гародзенскі абласны суд асудзіў журналіста, прадстаўніка пазбаўленага рэгістрацыі – „Саюза палякаў у Беларусі” Андрэя Пачобута да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Больш на гэту тэму ў праекце „Месца для прэсы” а 15:10 паводле беларускага часу, а ў Польшчы на дзве гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя

Array