Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму



Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

На сайце МУС Польшчы з’явілася наступнае паведамленне:

„У сувязі з пакіданнем у сіле Вярхоўным судом Беларусі прысуду па справе Анджэя Пачобута, у панядзелак, 29 траўня, Міністр унутраных спраў і адміністрацыі абвесціць рашэнне аб уключэнні ў санкцыйны спіс некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, г.зн. палітыкаў, суддзяў і пракурораў і іншых асоб, вінаватых у палітычных рэпрэсіях, у тым ліку ў дачыненні да палякаў, якія пражываюць у Беларусі”.