Польшча выдзеліла 14 танкаў Leopard для перадачы Украіне
Пра гэта польскі прэм’ер-міністр Матэуш Маравецкі заявіў падчас размовы з журналістамі на эканамічным форуме ў Давосе. Ён дадаў, што чакае паставак Leopard украінцам таксама ад Фінляндыі, Даніі ды Нямеччыны, а таксама ад іншых партнёраў па Еўразвязу. Маравецкі спадзяецца, што сумарна ва Украіну ўдасца даставіць каля 100 танкаў Leopard.
