Польскае МЗС абурылася знішчэннем пахаванняў жаўнераў АК у Мікулішках



Польскае Міністэрства замежных спраў абурылася знішчэннем пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках. Прадстаўнік па справах Беларусі ў Польшчы быў выкліканы ў ведамства і атрымаў там ноту пратэсту.

“Гэтая надзвычай ганебная падзея з’яўляецца прыкладам невыканання цяперашнімі беларускімі ўладамі ўсіх сваіх абавязкаў адносна памятных месцаў на сваёй тэрыторыі. Гэта нагадвае самыя змрочныя старонкі гісторыі камунізму, і, зважаючы на   ранейшыя паведамленні пра спусташэнне польскіх вайсковых пахаванняў, нельга ўспрымаць гэта інакш, як мэтанакіраваную акцыю з мэтай далейшага пагаршэння ўзаемаадносін паміж Польшчай і Беларуссю”, – гаворыцца ў заяве польскага знешнепалітычнага ведамства.

Array