Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма



У Кіеве прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынасам Кашчунасам.


У сустрэчы таксама браў удзел сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Ігар Гузь.

«Былі ўзнятыя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у кантэксце расейскай агрэсіі супраць Украіны і магчымай агрэсіі супраць Літвы. Акрамя гэтага, былі абмеркаваныя пытанні патрэбаў падраздзялення і этапы аказання неабходнай дапамогі», – паведамляе прэс-служба палка.

Нагадаем, раней на гэтым тыдні прадстаўнікі палка сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады.

Array