Прэм’ер-міністр Беларусі чуе сігналы з Захаду



Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка чуе сігналы з Захаду.

Пра гэта ён заявіў у праграме „Контуры” на тэлеканале АНТ. Галоўчанка лічыць, што „недружалюбныя краіны”, нягледзячы на санкцыі, гатовыя працаваць з Беларуссю.

„…сігналаў пра гатоўнасць працаваць з намі вельмі шмат. Санкцыі, якія ўводзяцца і ў дачыненні да Расеі, і Беларусі, яны рыкашэтам б’юць па тых, хто гэта робіць”.

Пра тое, што трэба спрабаваць гандляваць трэба з „недружалюбнымі краінамі” нават у цяперашніх умовах, на нядаўняй нарадзе ў Саўміне Галоўчанку сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўчанка кажа, што за паўгода экспарт Беларусі ў „недружалюбныя краіны” склаў 3,5 млрд даляраў.

„Вядома, з 17 мільярдаў даляраў нашага экспарту гэта нямала”, — адзначае ён.

„Еўропа рыхтуецца да вельмі цяжкай зімы”, — працягвае свае разважанні прэм’ер-міністр РБ. І дадае, што сітуацыю можа вырашыць беларуская паліўная драўніна, пелеты, еўрапелеты і так далей.

Array