Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Наталляй Пінчук (абноўлена)

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Варшаве з Наталляй Пінчук, жонкай засуджанага да 10 гадоў зняволення кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.
«Пані Наталля — гэта голас беларускай апазіцыі. Гэта незвычайна моцная, харызматычная жанчына, якая кажа і перадае тое, што яе муж не можа сказаць, бо цяпер знаходзіцца ў беларускай турме, засуджаны да 10 гадоў зняволення ў дэманстрацыйным палітычным працэсе.
Нягледзячы на выклікі і цяжкасці, якія штодня прыносіць вайна ва Украіне і рэпрэсіі Лукашэнкі супраць беларусаў, мы павінны найдалей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю за нашай усходняй мяжой. Гэтага патрабуе дзяржаўны інтарэс Польшчы. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы», — паведамляе афіцыйны акаунт прэм’ера Польшчы ў фэйсбуку.

Сустрэча адбылася ў рамках праграмы візітаў жонкі зняволенага Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.


Злева направа: журналіст Валер Каліноўскі, жонка Бяляцкага Натальля Пінчук, прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, Іна Кулей, кіраўнік Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, палітык Аляксандар Мілінкевіч, кіраўнік канцылярыі міністра Польшчы Міхал Дворчык


Пазней адбылася сустрэча ў Варшаўскім універсітэце, на якой было шмат вядомых асобаў.













фота з сустрэчы ва ўніверсітэце Беларускага Радыё Рацыя