Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас зыходзіць у адстаўку



Ліз Трас сыходзіць у адстаўку. Яна стала прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі толькі шэсць тыдняў таму.

Трас заявіла, што ўжо паведаміла пра сваё рашэнне каралю Карлу III. “Я застануся на пасадзе прэм’ера, пакуль пераемнік не будзе абраны”, — заявіла яна ў чацвер.

47-гадовая Ліз Трас стала прэм’ерам у пачатку верасня, змяніла на гэтай пасадзе Борыса Джонсана. Да таго яна была міністрам замежных спраў. ВВС тлумачыць кароткае прэм’ерства Ліз Трас тым, што яна здолела за кароткі час паглыбіць палітычны і эканамічны крызіс у краіне.

Яе план рэформаў у Вялікабрытаніі не знайшоў разумення ў рынкаў. Яна страціла падтрымку парламенцкай фракцыі і электарату (рэйтынг каля 15%), і двух галоўных міністраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array