Прэм’ер Польшчы асцерагаецца наступу арміі Расеі і Беларусі на паўночную мяжу Украіны



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі даў інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna. Журналісты распыталі кіраўніка ўрада ў тым ліку пра вайну Расеі супраць Украіны.

«Больш за ўсё баюся наступу расейскай арміі або расейскай і беларускай арміі на паўночную мяжу Украіны. Хацеў бы перасцерагчы ад далейшых спробаў дэстабілізацыі польска-беларускай мяжы. Мелі з гэтым справу летась. пабудавалі сцяну, але адначасова з эскалацыяй баявых дзеянняў трэба ўключаць фантазію і ўлічваць наступныя магчымыя спробы альбо збору мігрантаў, альбо правакацыі на мяжы, арганізаваныя расейскай і беларускай арміяй. таксама павінны разумець, што на тэрыторыі нашай краіны магчымыя правакацыі», – заявіў польскі прэм’ер у інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna.

На пытанне пра тое, як польскі ўрад адрэагуе на такія дзеянні, Матэвуш Маравецкі адказаў, што Варшава будзе надалей пастаўляць зброю Украіне і абараняць яе права на суверэнітэт.

Беларускае Радыё Рацыя

Array