Прэзідэнт Летувы назваў пасткай прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа
Прэзідэнт Летувы Гітанас Наўседа назваў гэта «старой песняй, якую мы даўно ўжо чуем», паведамляе Delfi.lt. Беларусь на гэтым тыдні паведаміла ААН, што згодна без папярэдніх умоваў на транзіт праз яе тэрыторыю ўкраінскага збожжа для наступнага экспарту з партоў у Летуве, аднак зноў папрасіла дазволу на экспарт сваіх угнаенняў, якія патрапілі пад санкцыі.

«Я думаю, гэта пастка. Гэта пастка, у якую хочуць прывабіць і паказаць, што вось Захад зноў паводзіць сябе непаслядоўна, не можа дамовіцца аб санкцыях, – сказаў журналістам у суботу Наўседа, каментуючы прапанову Беларусі».
Віцэ-міністр замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на гэтым тыдні абмеркаваў пытанне экспарту ўкраінскага збожжа з генсекам ААН. Амбразевіч таксама «паўтарыў просьбу свайго ўрада, дазволіць экспарт беларускіх угнаенняў, якія зараз знаходзяцца пад санкцыямі».
Array