Прэзідэнт Польшчы: Выкарыстанне Пуціным хімічнай зброі дасць NATO зялёнае святло
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што NATO перагледзіць сваю пазіцыю аб неўмяшанні ў канфлікт ва Ўкраіне ў выпадку, калі Расея прыменіць хімічную зброю.
-Калі яна прыменіць якую-небудзь зброю масавага знішчэння, гэта будзе свайго роду «пераломным момантам» ва ўсім гэтым пытанні, і, вядома ж, Паўночнаатлантычны альянс, яго лідары на чале са Злучанымі Штатамі, вымушаны будуць сесці разам і сапраўды вельмі сур’ёзна падумаць аб тым, што рабіць у гэтай сітуацыі. Таму што гэта робіцца небяспечным не толькі для Еўропы, не толькі для нашага рэгіёна, для Цэнтральнай Еўропы, але і для ўсяго свету.
Раней пра магчымасць хімічнага нападу з боку Расеі папярэдзіў Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. На яго думку, заявы Масквы аб тым, што ва Ўкраіне нібыта працуюць лабараторыі па вытворчасці хімічнай і біялягічнай зброі, могуць быць падрыхтоўкай да такога кроку з боку самой Расеі.
Прэзідэнт Польшчы таксама падзякаваў палякам за адкрытасць у дачыненні да ўкраінскіх уцекачоў:
– Я сапраўды глыбока ўдзячны сваім суайчыннікам, таму што тое, што паказалі і паказваюць да гэтага часу простыя людзі тут, у Польшчы, калі яны падыходзяць да мяжы з таблічкамі „Я вазьму чатыры чалавекі”, „Я забяру сям’ю дадому». Уявіце сабе, што польскую мяжу перасеклі 1,5 мільёна бежанцаў, а мы пакуль не пабудавалі ніводнага лагера для бежанцаў, таму што ўсе яны размешчаны ў прыватных дамах, гасцініцах, пансіянатах, матэлях, санаторыях, дамах адпачынку.
Колькасць уцекачоў з Украіны дасягнула 2 млн чалавек, з якіх амаль паўтара мільёна трапілі ў Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: prezydent.pl
