Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у Кіеў



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў у Кіеў. Прыезд амерыканскага прэзідэнта ва Украіну быў таямніцай да апошняга. Анансавалі толькі ягоны візіт у Польшчу.

Раніцай у шэрагу ўкраінскіх тэлеграм-каналаў з’явіліся відэазапісы, як Джо Байдэн наведвае Міхайлаўскую плошчу Кіева разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. На гэтай плошчы створаны мемарыял памяці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі на расейска-ўкраінскай вайне. У час, калі Байдэн знаходзіўся на Міхайлаўскай плошчы, прагучала паветраная трывога. Цяпер яна абвешчаная па ўсёй Украіне. Зяленскі падзякаваў Байдэну: “Ваш візіт – надзвычай важная праява падтрымкі для ўсіх украінцаў”.

Пазней Белы дом апублікаваў заяву Джо Байдэна, які паведаміў, што плануе абмеркаваць з прэзідэнтам Зяленскім амерыканскую падтрымку Украіны.

Array