Прэзідэнты Украіны і ЗША ў Кіеве абмеркавалі пастаўкі ўзбраенняў большай далёкасці
Прэзідэнты Украіны і ЗША ў Кіеве абмеркавалі пастаўкі ўзбраенняў большай далёкасці. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля перамоў з Джо Байдэнам.

“Гэта была размова, якая фактычна набліжае нашую сумесную перамогу ў гэтай вайне. Можам і павінны зрабіць усё, каб 2023 год быў годам перамогі”, – сказаў Зяленскі.
Зяленскі ў сваім выступе адзначыў стварэнне танкавай кааліцыі для Украіны, а таксама пастаўку сродкаў СПА.
„Абмеркавалі мы таксама пытанні ўзбраенняў вялікай далёкасці, узбраенняў, якія могуць быць дастаўлены ва Украіну, але раней не пастаўляліся”, – сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што была створана кааліцыя па падтрымцы Украіны. Ён дадаў, што абвесціць аб пяцісот-мільённым пакеце дапамогі Украіне, у які ўвойдуць боепрыпасы для HIMARS, супрацьтанкавыя ракеты Javellin і радары.
Array