Прысуд Святлане Ціханоўскай пакінулі без зменаў



Яе завочна асудзілі на 15 гадоў калоніі.

Вярхоўны суд 20 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Святланы Ціханоўскай, якую пакінуў без задавальнення.

Іншыя ўдзельнікі справы „Каардынацыйнай рады” апеляцыйныя скаргі не падавалі. Іх прысуды таксама набылі моц.

Нагадаем, 6 сакавіка ў Менскім гарадскім судзе ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма „завочна”. Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.

Крыніца: t.me/viasna96