Пуцін асабіста загадаў абмяняць азоўцаў на Медзведчука
Неназваныя крыніцы распавялі выданню, што Уладзімір Пуцін не прыслухаўся да папярэджання свайго кола пра тое, што абмен 215 палонных, сярод якіх 10 замежнікаў і пяць камандзіраў з „Азоўсталі”, на Віктара Медзведчука і 55 расейцаў выкліча негатыўную рэакцыю сярод прыхільнікаў расейскага прэзідэнта.

„ФСБ была катэгарычна супраць”, — сказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.
„Паказальна, што Пуцін вырашыў абмяняць свайго набліжанага і аднаго са сваіх даўніх давераных асоб ва Украіне Медзведчука на герояў Марыупаля. Ва Украіне вельмі многія радаваліся, што вярнулі дадому воінаў, а ў Маскве вельмі многія убачылі, што для Пуціна сапраўды важна”, — сказала газеце адна з амерыканскіх крыніц. У артыкуле таксама зазначаецца, што сярод пасярэднікаў на перамовах быў расейскі алігарх Раман Абрамовіч.
Array