Пуцін падпісаў дамовы пра далучэнне да РФ акупаваных тэрыторый Украіны



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 30 верасня на цырымоніі ў Крамлі падпісаў дамовы аб уваходжанні ў склад Расеі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама акупаваных РФ Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны.

Падчас прамовы Уладзімір Пуцін заклікаў Украіну вярнуцца за стол перамоваў. «Мы заклікаем кіеўскі рэжым неадкладна спыніць агонь і тую вайну, якую ён развязаў яшчэ ў 2014 годзе, вярнуцца за стол перамоваў. Мы да гэтага гатовыя», – заявіў Пуцін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што статус падкантрольных РФ тэрыторый Украіны на перамовах абмяркоўвацца не будзе.

Так званыя „рэферэндумы” на акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР праходзілі з 23 па 27 верасня. Па іх выніках было абвешчана, што ў „ДНР” за далучэнне да Расеі прагаласавалі 99% выбаршчыкаў, у „ЛНР” – 98%, у Херсонскай вобласці – 87%, у Запарожскай – 93%.

Фота: скрыншот з відэа

Array