Пуцін падпісаў закон аб пазбаўленні волі за адмову ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб папраўках у Крымінальны кодэкс РФ. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі.

Фота: gorod-tv.com

Так, прызваныя на ваенныя зборы з запасу будуць несці крымінальную адказнасць за няяўку або самавольнае пакіданне месца службы нароўні з кантрактнікамі.

Акрамя таго, уводзіцца крымінальная адказнасць за добраахвотную здачу ў палон (ад 3 да 10 гадоў) і за марадзёрства (да 15 гадоў).

Таксама папраўкі прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў за «адмову, якая пацягнула цяжкія наступствы”, удзельнічаць у ваенных ці баявых дзеяннях падчас ваеннага становішча (альбо ва ўмовах узброенага канфлікту).

Такая ж адказнасць прадугледжваецца за невыкананне загада начальніка, які быў аддадзены ў такіх самых умовах.

Нагадаем, Пуцін абвясціў аб частковай мабілізацыі ў Расеі. Указ аб гэтым ужо падпісаны і апублікаваны на сайце Крамля.

Мабілізацыйныя мерапрыемствы пачаліся з 21 верасня.

Array