Пуцін прапанаваў Меркель размаўляць пра мігрантаў з Менскам
Федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель патэлефанавала прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, падчас размовы бакі падрабязна разгледзелі сітуацыю з мігрантамі на межах Беларусі і краін ЕЗ. Выяўлялася заклапочанасць гуманітарнымі наступствамі крызісу.
„Прэзідэнт Расеі прапанаваў наладзіць абмеркаванне праблем, якія ўзніклі, у прамых кантактах прадстаўнікоў краін-чальцоў Еўразвяза з Менскам”, — гаворыцца ў паведамленні Крамля.
Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка нямецкага ўрада Штэфена Зіберта, Ангела Меркель падкрэсліла, што інструменталізацыя мігрантаў беларускім рэжымам была бесчалавечнай і непрымальнай, і папрасіла прэзідэнта Пуціна паўплываць на гэта.
Бакі дамовіліся прадоўжыць размову на дадзеную тэму.
Array