Пуцін ухваліў пагадненне з Беларуссю аб сумесных вучэбна-баявых цэнтрах



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адобрыў праект пагаднення з Беларуссю аб стварэнні і функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл дзвюх краін. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на расейскім афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі.

Міністэрству абароны РФ даручана з удзелам МЗС правесці перамовы з беларускага боку і падпісаць пагадненне.

Тэкст праекта пагаднення да распараджэння не прыкладаецца.

Array