Пяскоў анансаваў падпісанне дагавораў аб далучэнні чатырох абласцей Украіны
30 верасня адбудзецца цырымонія падпісання дагавораў аб уваходжанні ў склад Расеі чатырох акупаваных украінскіх абласцей. Аб гэтым сёння заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

«У Вялікім Крамлёўскім палацы ў Георгіеўскай зале ў 15:00 адбудзецца цырымонія падпісання дамоваў аб уступленні ў склад Расейскай Федэрацыі новых тэрыторый. Будзе аб’ёмны выступ прэзідэнта Пуціна на гэтым мерапрыемстве», – сказаў ён, перадае «Інтэрфакс».
Дагаворы будуць падпісаны да разгляду гэтага пытання Саветам Федэрацыі.
РФ мае намер далучыць Луганскую, Данецкую, Запарожскую і Херсонскую вобласці Украіны, якія былі захоплены ваенным шляхам у 2014-2022 гадах. 23-27 верасня Расея арганізавала на акупаваных тэрыторыях Украіны „рэферэндумы” аб уступленні ў склад РФ. Па іх выніках кіраўнікі калабарацыянісцкіх адміністрацый звярнуліся да Пуціна з просьбай аб далучэнні чатырох украінскіх абласцей на правах суб’ектаў РФ.
Уладзімір Пуцін выступіць з вялікай прамовай.
Array