Расейскі крэйсер «Масква» патануў



Крэйсер «Масква» пры буксіраванні ў пункт прызначэння патануў, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

Паводле інфармацыі ведамства, судна затанула з-за значных пашкоджанняў корпуса, атрыманых падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу.

«Пры буксіроўцы крэйсера «Масква» у порт прызначэння з-за пашкоджанняў корпуса, атрыманых падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу, карабель страціў устойлівасць. Ва ўмовах штармавога хвалявання мора карабель затануў», – гаворыцца ў паведамленні.

Мінабароны РФ запэўнівае, што экіпаж быў эвакуіраваны да затаплення.

Украінскі бок прапануе іншую версію. Кіраўнік адміністрацыі Адэсы Максім Марчанка паведаміў, што ваенна-марскія сілы Украіны атакавалі расейскі ракетны крэйсер «Масква» з дапамогай ракетнага комплексу «Няптун». Аб затапленні флагмана Чарнаморскага флоту РФ украінскія крыніцы паведамлялі ў першай палове дня 14 красавіка.

«Масква» – той самы крэйсер, які быў задзейнічаны пры нападзе на востраў «Змяіны» у першыя дні нападу Расеі на Украіну, паведамляе reform.by.

Array