Расейскі прэм’ер падпісаў распараджэнне аб адкрыцці генконсульства ў Гародні
Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін падпісаў сёння, 28 лістапада, распараджэнне аб адкрыцці генеральнага консульства РФ у Гродне. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі РФ.

МЗС Расеі даручана ўстанавіць штатную колькасць работнікаў генконсульства і зацвердзіць яго штатны расклад.
Беларусь са свайго боку завяршыла фармальныя працэдуры для адкрыцця генконсульства. Плануецца, што яно пачне працаваць да канца гэтага года.
Array