Расейскія войскі адступілі з Высакаполля



Украінскія СМІ паведамляюць пра вызваленне адразу некалькіх населеных пунктаў, захопленых раней расейскімі войскамі. Раніцай быў узняты сцяг Украіны над шпіталём у Высакаполлі Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці. Гэта пасёлак гарадскога тыпу з 4-тысячным насельніцтвам, стратэгічна важны пункт.

Баі за яго ішлі з 29 жніўня, а пад акупацыяй ён быў з 16 сакавіка. Адступленне расейскіх дэсантнікаў з Высакаполля пацвердзілі расейскія крыніцы.

Агенцтва УНІАН піша, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад акупантаў Азёрнае ў Данецкай вобласці, фарсіраваўшы раку Северскі Данец. Гэта невялікая вёска непадалёк ад Северска.

У сваю чаргу былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін піша, што ўкраінскія сілы занялі сёлы Благадатаўка на Херсоншчыне і Любаміраўка ў Мікалаеўскай вобласці, а таксама змаглі пашырыць плацдарм на паўднёвым беразе ракі Інгулец.

Беларускае Радыё Рацыя

Array