Расея атакавала ўкраінскія гідраэлектрастанцыі
На плаціне ДнепраГЭС у Запарожжы і на Наваднястроўскай ГЭС у Адэскай вобласці адбыліся выбухі. Пра гэта са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць украінскія і расейскія выданні. Прыходзяць паведамленні пра выбух на Крамянчуцкай ГЭС.

Таксама мэр Кіева Уладзімір Клічко паведаміў пра два ўдары па аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Кіеве, частка сталіцы аказалася абясточанай, а ў некаторых раёнах няма водазабеспячэння. Пра ўдары па Харкаве і вобласці паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Былі абстраляныя аб’екты крытычнай інфраструктуры ў Запарожжы.
Меркавана, ракеты былі выпушчаныя з самалётаў. У горадзе магчымыя перабоі са святлом. Таксама былі абстраляныя Чаркаская, Вініцкая вобласць, Палтава.
Array