Расея хоча рэкрутаваць 400 тысяч жаўнераў



Расея рыхтуецца рэкрутаваць вайскоўцаў-кантрактнікаў. Інфармацыйная кампанія павінна пачацца 1 красавіка — да канца года Масква хоча набраць каля 400 тысяч вайскоўцаў. Кіраваць акцыяй будзе намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў. Дзеля гэтага з канца лютага ён размаўляе з губернатарамі і прадстаўнікамі Крамля ў рэгіёнах.

Летась у снежні расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў аб неабходнасці павелічэння колькасці вайскоўцаў-кантрактнікаў, указаўшы на „рост пагрозы з боку NATO”. Ён падкрэсліў, што армію неабходна павялічыць  да 1,5 мільёна вайскоўцаў.

Асноўны аб’ём працы ляжа на абласныя ваенныя камісарыяты і губернатараў. Некалькі рэгіёнаў ужо атрымалі колькасць квот да запаўнення. Напрыклад, у Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцях да канца года плануецца набраць 10 тысяч чалавек. У сваю чаргу ў Пермі – 9 тысяч. Першыя аб’явы пра прызыў ужо з’яўляюцца на сайтах ведамстваў або рэгіянальных уладаў.

З канца мінулага года ходзяць чуткі аб магчымай другой хвалі мабілізацыі ў Расеі з-за праблем на фронце ва Украіне. Аднак у Крамлі гэта адмаўляюць. Паводле афіцыйных звестак, у выніку „частковай мабілізацыі”, якая пачалася ў верасні, было прызвана больш за 330 тысяч чалавек. рэзервістаў. Афіцыйна ён завершаны, але Уладзімір Пуцін не падпісаў адпаведны ўказ.