Расея мае намер зладзіць у Беларусі серыю тэрактаў – украінская выведка



Расея мае намер зладзіць у Беларусі серыю тэрактаў, каб уцягнуць у вайну. Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны заяўляе, што падобныя інцыдэнты могуць адбыцца на тэрыторыях, якія мяжуюць з краінамі Еўразвяза і Украінай. Пры гэтым сцвярджаецца, што адна з галоўных мэт — Беларуская АЭС.

„На думку распрацоўшчыкаў „праекту”, усё гэта павінна паскорыць уцягванне беларускай арміі ў вайну ва Украіне на баку акупантаў. А таксама стварыць неабходную для Крамля грамадскую думку ў беларускім грамадстве”, — заявілі ва ўкраінскай ваеннай выведцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Array