Расея наступае ў Данецкай вобласці, каля Бахмута ідуць найбольш складаныя баі



Расея наступае ў Данецкай вобласьці, ля Бахмута ідуць найбольш складаныя баі. Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі не выключае, што Расея перакіне свае войскі з херсонскага кірунку ў Данецкую вобласць, каб узмацніць свае наступальныя аперацыі ў раёне горада Бахмуту.

Тымчасам колькасць ахвяраў расейскага абстрэлу Вальнянску вырасла да 9 чалавек. Сёння з-пад завалаў разбураных расейскімі ракетамі жылых будынкаў дасталі целы яшчэ двух людзей.

Вальнянск (месціцца за 15 кіламетраў на паўночны ўсход ад Запарожжа) быў абстраляны ў ноч на 17 лістапада, там дагэтуль трываюць працы па пошуку пацярпелых і загінулых пад заваламі.

Array