Расея пагражае Арменіі «негатыўнымі наступствамі»
Планы Арменіі далучыцца да Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда абсалютна непрымальныя, заявіла ТАСС крыніца ў МЗС Расеі.

Раней Канстытуцыйны суд Арменіі апублікаваў пастанову аб тым, што Рымскі статус не супярэчыць Асноўнаму закону краіны. Гэта азначае праблемы для Уладзіміра Пуціна, які пераследуецца МКС за ваенныя злачынствы ва Украіне.
Масква лічыць планы Ерэвана далучыцца да Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда абсалютна непрымальнымі ў кантэксце нядаўніх незаконных і юрыдычна несапраўдных «загадаў» МУС у адрас расейскага кіраўніцтва, заявіў ТАСС прадстаўнік МЗС.
Крыніца агенцтва таксама падкрэсліла, што Ерэван папярэджаны аб «вельмі негатыўных» наступствах для двухбаковых адносін у выпадку яго далучэння да Рымскага статута.
17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна па абвінавачванні ў ваенных злачынствах ва Украіне. Ордар быў выдадзены ў сувязі з падазрэннем у выкраданні і вывазе ўкраінскіх дзяцей з заваяваных раёнаў у глыб Расеі. Асобнае распараджэнне было выдадзена ўпаўнаважанаму па правах дзіцяці Расеі Марыі Львовай-Бяловай.
Беларускае Радыё Рацыя