Расея перакідае ў Беларусь сродкі СПА



Расея перакідае ў Беларусь сродкі супрацьпаветранай абароны – паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

У зводцы Генштаба гаворыцца наступнае: „На Валынскім і Палескім напрамках адзначаецца перамяшчэнне сродкаў СПА узброеных сілаў Расеі на тэрыторыю Беларусі. Працягваецца захоўвацца пагроза нанясення праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы гэтай краіны”.

Таксама сцвярджаецца, што тры расейскія ракетанонасцы марскога базіравання гатовыя да ўжывання высокадакладнай зброі.

Array