Расея прайграе і ў інфармацыйна-ідэалагічным плане



“Па меры таго, як Расея загразае ва Украіне, губляе ініцыятыву і не мае поспехаў – узмацняецца агрэсіўная прапаганда”, – такія назіранні мае грамадскі актывіст, блогер з Пінску Мікалай Клімовіч. Беларуская ж прапаганда на гэтым фоне стала ўсяго абслугай пазіцый Крамля.

Па словах блогера, нягледзячы на ўсе высілкі, нават у расейскіх сацыяльных сетках дамінуе падтрымка Украіны:

– Натыкнуўся на такія групы. Адзін чалавек размяшчае інфармацыю, якая апраўдвае дзеянне Расеі. Ад аднаго да сямі чалавек адзначаюць, што ім спадабалася. Мёртвая старонка. Затым глядзіш старонкі, якія за Украіну. Там вельмі шмат каментароў. Людзі падтрымліваюць Украіну і асуджаюць дзеянні Расеі.

На думку Мікалая Клімовіча, ад першых дзён вайны Расея прайгравала ў інфармацыйна-ідэалагічным плане. Цяпер усіляк спрабуе выправіць гэтую сітуацыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Array