Расея разбурыла мір: Зяленскі паказаў фота знішчанай ворагам Украіны
Свет не страціў міру, упэўнены прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Яго цынічна знішчыла Расейская Федэрацыя. 12 студзеня прэзідэнт Украіны апублікаваў чарговую падборку фота з Украіны ваеннага часу з жудаснымі наступствамі ваенных дзеянняў расейцаў.

Тым часам, як паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сілаў Украіны, з пачатку вайны загінула больш за 113 тысяч расейскіх салдат і афіцэраў. За апошнія суткі ўкраінцы ліквідавалі 430 захопнікаў. Генштаб таксама паведаміў, што з пачатку нападзення Расеі ўкраінцы знішчылі амаль 4 тысячы танкаў, больш за 150 бронемашын, больш за 2 тысячы артылерыйскіх сістэм, 285 самалётаў, 276 верталётаў, 17 катараў і караблёў і больш амаль 5 тысяч адзінак аўтатэхнікі ды аўтацыстэрн.

Беларускае Радыё Рацыя
Array