Расея ўсю ноч абстрэльвала гарады Украіны



Трывога доўжылася амаль 7 гадзін. Ад ракетнага абстрэлу расейцаў пацярпелі 8 абласцей — Кіеўская, Адэская, Львоўская, Мікалаеўская, Запарожская, Харкаўская, Днепрапятроўская і Жытомірская вобласці. Ёсць загіблыя і параненыя.

Як паведамляе ў сваёй штодзённай справаздачы амерыканскі Інстытут ваенных даследванняў расейцы займаюць не менш за 50% Бахмуту.  На думку аналітыкаў, захоп горада стане кульмінацыйным момантам для войскаў у рэгіёне, бо расейцы не маюць дастаткова падрыхтаваных і абсталяваных рэзерваў для працягу наступу.

Інстытут таксама нагадвае словы генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга , які заявіў, што захоп расейцамі Бахмута неабавязкова стане пераломным момантам у канфлікце.

Перад расейскім уварваннем у Бахмуце было больш за 70 тысяч жыхароў. Паводле ацэнак уладаў Кіева, цяпер там могуць знаходзіцца некалькі тысяч чалавек. Горад мае вялікае стратэгічнае значэнне – захоп Бахмута тэарэтычна адкрыў бы расейцам шлях у гарады, размешчаныя на захадзе, асабліва ў Краматорск. Гэта таксама быў бы яшчэ адзін крок да заваявання Данецкай вобласці, якую Расея анексавала ў верасні.

Array