Расея выкарыстае зіму як сродак вядзення вайны супраць Украіны – Столтэнберг
Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага Альянсу Енс Столтэнберг лічыць, што Расея, хутчэй за ўсё, працягне ажыццяўляць атакі на энергетычную сістэму і газавую інфраструктуру Украіны ў зімовы перыяд. Пра гэта паведамляе „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Reuters.
-

Фота: © Sputnik
„Тое, што гэта (напады на энергетычную інфраструктуру) адбываецца з набліжэннем зімы, дэманструе, што прэзідэнт Пуцін зараз спрабуе выкарыстоўваць … зіму як зброю вайны супраць Украіны”, – сказаў Столтэнберг у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Бухарэсце.
У сталіцы Румыніі ў аўторак павінна пачацца двухдзённае паседжанне міністраў замежных спраў краін НАТА. На ім, як чакаецца, кіраўнікі МЗС краін НАТА паабяцаюць аказаць доўгатэрміновую падтрымку Украіне, якая абараняецца ад расейскіх паветраных, ракетных і наземных нападаў.
Раней Столтэнберг неаднаразова падкрэсліваў, што зімовы перыяд будзе складаным для Украіны ў яе супрацьстаянні з Расеяй, але Альянс павінен дапамагчы ёй выстаяць.
Array