Расея выкарыстоўвае кантрабандную зброю з Ірака для ваенных дзеянняў ва Украіне



Расея выкарыстоўвае кантрабандную зброю з Ірака для ваенных дзеянняў ва Украіне, піша The Guardian са спасылкай на інфармацыю іракскіх байцоў, якія падтрымліваюцца Іранам, і рэгіянальных выведвальных службаў.

Bavar-373 Фота: iranpress.com

Па дадзеных выдання, з Ірака ў Расею былі адпраўленыя РПГ і супрацьтанкавыя ракеты, а таксама рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Акрамя таго, Тэгеран падарыў Маскве іранскі ракетны комплекс Bavar-373, падобны да расейскага С-300.

Выкарыстанне злачыннага свету, які займаецца незаконным абаротам зброі, будзе азначаць рэзкі зрух у расейскай стратэгіі, бо Масква вымушана ўсё больш абапірацца на Іран ва ўмовах санкцый пішуць журналісты.

Беларускае Радыё Рацыя