Расею масава атакавалі беспілотнікамі



Удар беспілотнікамі па расейскіх аб’ектах, размешчаных за сотні кіламетраў адзін ад аднаго, стаў самым масавым (і фактычна першым такім) з пачатку вайны.

Ілюстрацыйнае фота.

Як стала вядома, 28 лютага адразу ў некалькіх расейскіх рэгіёнах упалі дроны. Частка беспілотнікаў нанесла шкоду будынкам і інфраструктуры, частка проста ўпала на зямлю.

Пры гэтым геаграфія налётаў аказалася шырокай: беспілотнікі атакавалі або спрабавалі атакаваць мэты ад Падмаскоўя да Каўказа (і, магчыма, нават у Ленінградскай вобласці).

1 сакавіка прадстаўнікі Мінабароны Расеі заявілі, што прадухілілі „масіраваную атаку” украінскіх беспілотнікаў на аб’екты ў Крыме, у якой удзельнічала 10 дронаў.

Array