Рэакцыя Польшчы ў дачыненні да беларускіх перавозчыкаў будзе адпаведнай да беларускай
Беларусь абмежавала ўезд польскіх грузавікоў на сваю тэрыторыю ў адказ на закрыццё польскім бокам памежнага пераходу ў Баброўніках.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі напісаў у Twitter, што калі ўлады Беларусі ўвядуць анансаваныя абмежаванні ў дачыненні да польскіх перавозчыкаў, то рэакцыя Польшчы будзе аналагічнай.
Беларусь абмежавала ўезд польскіх грузавікоў на сваю тэрыторыю ў адказ на закрыццё польскім бокам памежнага пераходу ў Баброўніках. Цяпер грузавікі, зарэгістраваныя ў Польшчы, змогуць уязджаць і выязджаць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь толькі на беларуска-польскай мяжы, раней перавозчыкі маглі перасякаць мяжу таксама на літоўска-беларускіх памежных пераходах.
У Менску таксама вырашылі, што колькасць супрацоўнікаў Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні павінна быць роўная колькасці супрацоўнікаў Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.
Беларускі бок таксама не бачыць сэнсу працягваць знаходжанне на сваёй тэрыторыі афіцэра сувязі Памежнай службы Польшчы.
Array