РФ выпусціла 106 ракет па Украіне за суткі



Расея здзейсніла чарговы масавы абстрэл Украіны 10 лютага. Было выпушчана 106 ракет, у тым ліку па грамадзянскай інфраструктуры.

Вораг ужыў 32 зенітныя ракеты С-300, 74 крылатыя ракеты паветранага і марскога базавання, 61 з якіх знішчаны нашымі абаронцамі, — паведамляе Генеральны штаб узброеных сіл Украіны. Акрамя таго, расейскія акупанты нанеслі 59 авіяцыйных удараў, з іх 28 з ужываннем беспілотнікаў – 22 з іх збітыяю Таксама праціўнік здзейсніў звыш 90 абстрэлаў рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню.

Расейскія войскі працягваюць наступальныя дзеянні на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўльскім кірунках, нягледзячы на значныя страты, адзначае генштаб Украіны. З боку Беларусі істотных змяненняў і прыкметаш фармавання наступальных груповак украінскі бок не бачыць.