РПЦ у Амстэрдаме абвясціла пра разрыў з Маскоўскім патрыярхатам
Руская Праваслаўная Царква ў Амстэрдаме першай з заходніх цэркваў абвясціла пра разрыў з Маскоўскім патрыярхатам з-за нападу Расеі на Украіну. “Святары адзінагалосна заявілі, што больш не могуць функцыянаваць у складзе Маскоўскага патрыярхату і забяспечваць духоўна бяспечнае асяроддзе для нашых вернікаў”, — гаворыцца ў паведамленні Царквы.

Парафіяльная рада вырашыла падтрымаць гэты крок духавенства і прапануе парафіянам паступіць гэтак сама. Агульны сход прызначаны на 26 сакавіка. Пакуль жа службы ў храме праводзіцца не будуць. Духавенства кажа, што ў гэтай складанай сітуацыі яны не могуць шчыра маліцца.
Array