Рыгор Астапеня: Большасць беларусаў нязменна супраць вайны ва Украіне
Падчас адмысловай анлайн-прэзентацыі былі агучаны вынікі новага, 15-га па ліку апытання грамадскай думкі ад Chatham House, што праводзілася сярод гарадскога насельніцтва Беларусі.
Асноўныя вынікі агучыў дырэктар „Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня:
-Беларусы як не падтрымлівалі ў сваёй большасці дзеянні расейскай арміі, так яны іх і не падтрымліваюць. Фактычна, значная частка падтрымкі Расеі, якая існуе, забяспечваецца гледачамі дзяржаўных медыя. Ізноў жа трэба падкрэсліць, што ніхто не хоча ўступлення Беларусі ў вайну. Увесь запыт на неадкладнае спыненне вайны. Калі казаць пра палітычныя каштоўнасці, беларусы па вялікаму рахунку хочуць зменаў і пераўтварэнняў і ў палітыцы, і ў эканоміцы. Мы бачым, што беларусы гатовыя і да рынкавай перабудовы. І ў прынцыпе, мяняць самую палітычную сістэму.
Паводле Рыгора Астапені, вынікі апытанняў паказваюць, што 45% гарадскіх жыхароў Беларусі лічаць, што ў вайне пераможа Расея, але гэта не значыцца, што людзі жадаюць гэтага. 56% гарадскіх жыхароў Беларусі патрабуюць неадкладнага спынення вайны. 44% апытаных – супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя














