Саміт „Бухарэсцкай дзявяткі” асудзіў Беларусь і ўсіх, хто дапамагае вайне супраць Украіны
Лідары „Бухарэсцкай дзявяткі” на саміце ў Варшаве 22 лютага дамовіліся падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку пагрозы, асудзілі расейскую агрэсію супраць Украіны, а таксама выступілі за ўзмацненне прысутнасці NATO ў рэгіёне.
-

Photo: PAP/Marcin Obara
Беларусь у дакуменце згадваюць як саюзніцу Расеі па нападзе на Украіну: ” Мы маем намер працягваць міжнародны ціск на Расею. Мы таксама асуджаем усіх тых, уключаючы Беларусь, хто актыўна садзейнічае агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны”.
Аўтары дакумента заяўляюць, што будуць падтрымліваць Украіну ў вызваленні акупаваных тэрыторый да міжнародна прызнаных межаў, пакуль гэта будзе неабходна.
Акрамя кіраўнікоў краін B9 у саміце ўзялі ўдзел прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і генсакратар NATO Енс Столтэнберг.
Array