Сенат Польшчы адобрыў рэзалюцыю аб уступленні Украіны ў НАТО
Падчас пасяджэння ў чацвер польскія сенатары зацвердзілі яе адзінагалосна. Акрамя таго, у рэзалюцыі пазначана, што падчас маючага адбыцца саміту НАТО ў Вільні Украіна павінна атрымаць „значна больш, чым у папярэдніх заявах аб палітыцы адчыненых дзвярэй”.
-

Фота: ukrinform.pl
„Пасля года жахлівай вайны мы ведаем, што Украіна, супрацьстаючы Расеі, абараняе Еўропу і з’яўляецца ключавым звяном, якое абараняе кантынент ад агрэсіі з Усходу. Украіна сёння мае наймацнейшую армію на кантыненце з надзвычайным баявым вопытам. Украінская армія хутка пераўзбройваецца тэхнікай НАТА і карыстаецца тактыкай, якая распрацоўвалася дзесяцігоддзямі сярод заходніх саюзнікаў. Абаронцам патрэбная рэальная падтрымка праз больш цеснае палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва з краінамі НАТА”, – гаворыцца ў дакуменце.
Беларускае Радыё Рацыя