Што стаіць за арыштам Андрэя Дзмітрыева?



11 студзеня стала вядома, што сілавікі затрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Пазней адвакат Дзмітрыева паведаміў ягоным калегам, што той у турме на Акрэсціна. Падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.

Што стаіць за арыштам Андрэя Дзмітрыева, каментуе палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі:

-Ідзе метадычная, паслядоўная і татальная зачыстка грамадска-палітычнай прасторы. І вось Дзмітрыеў патрапіў пад гэтую касу. Я думаю, што найхутчэй вось гэтыя меркаванні ў сілавікоў і ва ўсёй улады, пачынаючы ад Лукашэнкі.

Дзмітрыеў балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе.

У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Тады Андрэй Дзмітрыеў, які быў адным з кіраўнікоў «Гавары праўду», паведамляў, што ўдзельнікі кампаніі вырашылі стварыць новую арганізацыю «Робім разам» і спрабавалі зарэгістравацца.

Беларускае Радыё Рацыя