Сі Цзіньпін пераабраны кіраўніком Кітая



Сі Цзіньпін, самы ўплывовы лідар Кітая за апошнія дзесяцігоддзі, узмацніў сваё дамінаванне. Ён прызначаны на чарговы тэрмін у якасці кіраўніка Камуністычнай партыі.

Таксама Сі Цзіньпін прасунуў у кіраўніцтва хаўруснікаў, якія падтрымліваюць яго бачанне больш жорсткага кантролю над грамадствам і эканомікай. Сі Цзіньпін, які прыйшоў да ўлады ў 2012 годзе, атрымаў трэці пяцігадовы тэрмін на пасадзе генеральнага сакратара, адмовіўшыся ад партыйнага звычаю, згодна з якім яго папярэднікі сышлі праз 10 гадоў кіравання.

Некаторыя чакаюць, што 69-гадовы лідар паспрабуе застацца ва ўладзе пажыццёва.

Array